Для ўладальнікаў карты паляка могуць спрасціць атрыманне польскага грамадзянства

Для ўладальнікаў карты паляка могуць спрасціць атрыманне польскага грамадзянства

Камісія польскага Сойма па кантактах з палякамі за мяжой разглядае магчымасць паскорыць атрыманне польскага грамадзянства ўладальнікам Карт паляка.

Як адзначыў старшыня парламенцкай камісіі Міхал Дворчык, такія асобы маглі б пасля года пражывання ў Польшчы атрымаць пашпарт гэтай краіны, а таксама, у залежнасці ад бюджэтных магчымасцяў дзяржавы, прасіць аб падтрымцы пры адаптацыі ў Польшчы, аб даплаце за кватэру ці навучальныя курсы.

Закон аб Карце паляка дзейнічае з 2008 года. Да 2014 года польскія консульскія ўстановы прынялі каля 140 тысяч просьбаў аб выдачы дакумента. Больш за ўсё такіх заяў было пададзена ў Беларусі (каля 63 тыс.), інфармуе Польскае радыё.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі