"Днепр-Рагачоў" прайграў першыя матчы сезону з лікам 0:61
"Днепр-Рагачоў" прайграў шэсць першых матчаў футбольнага сезону (чэмпіянату Беларусі ў другой лізе і Кубка) з агульным лікам 0:61. Ад каманды гомельскага лясгаса ў першынстве краіны было атрымана разгромнае паражэнне — 0:23. Пасля паражэння з лікам 0:2 раённая газета "Свабоднае слова" напісала, што каманда стала "паволі выбірацца з лабірынта няўдач". З нецярпеннем чакаўся матч з "Мазырскім НПЗ", але там лік ужо быў буйны — 0:9.
Рагачоўская каманда адзіная ва ўсёй другой лізе, якая не забіла ніводнага гала. Яна можа ўстанавіць новыя антырэкорды ў беларускім футболе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.