Дональд Трамп знайшоў вінаваўцу біржавога абвалу

Дональд Трамп

Дональд Трамп / AFP

У рэзкім падзенні фондавага рынку, якое адбылося напярэдадні, вінаватая віцэ-прэзідэнтка ЗША і кандыдатка ад Дэмакратычнай партыі на прэзідэнцкія выбары Камала Харыс. Пра гэта заявіў кандыдат ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп, піша Bild. "Kamala-crash" ("Крах Камалы") — так ён назваў падзеі на фондавым рынку.

Трамп мяркуе, што менавіта вылучэнне Камалы Харыс кандыдаткай у прэзідэнты прывяло да падзення цэн на акцыі вядучых сусветных кампаній.

"Вядома, на рынку назіраецца маштабнае падзенне. Камала яшчэ горш, чым Джо Байдэн. Рынкі ніколі не прымуць гэтую радыкальна левую вар'ятку. Наступны крок — Вялікая дэпрэсія 2024 года! З рынкамі нельга гуляць у гульні", — заявіў Трамп у сваёй сацсетцы Truth Social.

5 жніўня японскі індэкс Nikkei знізіўся больш як на 12%. Потым пачалося падзенне на фондавых біржах іншых краін. Як расказвала Еўрарадыё, індэкс S&P 500 (куды ўваходзяць паперы 500 найбуйнейшых сусветных кампаній) упаў на 2,5%, а індэкс нью-ёркскай тэхналагічнай біржы Nasdaq — амаль на 3%. На еўрапейскіх біржах зніжэнне склала 1,4-2%.

У якасці прычыны эксперты называюць асцярогі з нагоды рэцэсіі ў ЗША.

Варта адзначыць, што сёння цэны на акцыі ў Японіі зноў практычна аднавіліся.

Камала Харыс на абвінавачанні Трампа адказваць не стала.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі