Дроны-камікадзэ паралізавалі працу трох з чатырох маскоўскіх аэрапортаў

Дрон у Падмаскоўі

Дрон у Падмаскоўі / MASH

Дроны-камікадзэ раніцай 10 лістапада даляцелі да Масквы. Проста цяпер іх чуюць і бачаць у падмаскоўных гарадах і раёнах: Дамадзедаве, Раменскім і Каломне.

Аэрапорт "Шарамеццева" перастаў прымаць і выпраўляць рэйсы. Тое самае з аэрапортамі "Дамадзедава" і "Жукоўскі". То бок, паралізаваная праца трох з чатырох маскоўскіх аэрапортаў. Працуе толькі "Унукава".

Маскоўскія ўлады распавядаюць, што па стане на 10:00 былі збітыя 32 беспілотнікі. Ад іх абломкаў, якія падаюць на зямлю, пачынаюцца пажары.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі