Дыджэя бабруйскага радыё могуць зняць з эфіру за прывітанні вязням калоніі

Анонс праграмы Міхаіла Гуціна

Анонс праграмы Міхаіла Гуціна / са старонкі Zefir FM "Вконтакте"

У Бабруйску разгарэўся скандал праз віншаванні для асуджаных на радыё, паведамляюць праваабаронцы.

Гаворка пра шоу "Шалом" на дзяржаўнай радыёстанцыі Zefir FM. Шоу Міхаіла Гуціна выходзіць штодня з 19-й да 20-й гадзіны. Гэтую праграму слухаюць у бабруйскай папраўчай калоніі: вядоўца зачытвае прывітанні і віншаванні, большасць з якіх — паведамленні ад сваякоў вязням калоніі.

Праваабаронцы кажуць, што праграма Гуціна часам амаль цалкам складаецца з паведамленняў сваякоў вязняў. Гэта звязана з тым, што адміністрацыя калоніі затрымлівае лісты і дае занадта мала часу на тэлефанаванні, дазволеныя законам.

Паводле звестак праваабаронцаў, Міхаіла Гуціна выклікалі да кіраўніцтва і папярэдзілі, што калі не перастане чытаць паведамленні для асуджаных, то ён будзе зняты з эфіру. Начальнства падазрае, што ў віншаваннях могуць быць схаваныя пасланні.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі