“Дынама-Мінск” зноў прайграла ў КХЛ

“Дынама-Мінск” зноў прайграла ў КХЛ

Хакеісты мінскага “Дынама” не здолелі працягнуць пераможную серыю ў Кантынентальнай хакейнай лізе: 3 лістапада на лёдзе “Мінск-Арэны” яны саступілі “Барысу” — 2:3. Госці адразу пачалі актыўна ціснуць на “зуброў” і ўжо ў першай дваццаціхвілінцы лік быў 0:3. Другі перыяд скончыўся без шайбаў, а пад самы канец гульні Іван Драздоў і Куінтан Хаудэн усё ж адзначыліся галамі, аднак пераламіць ход матча ўжо не здолелі.

Такім чынам, у мінскага “Дынама” не атрымалася стварыць пераможную серыю пасля доўгай чарады паразаў: яны прайгравалі ў КХЛ 11 разоў запар, потым 1 лістапада ўсё ж адолелі ў сябе дома кітайскі “Куньлунь”, але цяпер зноў саступілі.

Наступны матч “зубры” правядуць на выездзе — 6 лістапада яны гуляюць у Сочы з мясцовым клубам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі