Дыскваліфікаваныя брэсцкія дынамаўцы: абаронца Хачарыдзі і масажыст Лапіцкі

Дыскваліфікаваныя брэсцкія дынамаўцы: абаронца Хачарыдзі і масажыст Лапіцкі

Дыскваліфікаваныя брэсцкія дынамаўцы: абаронца Яўген Хачарыдзі і масажыст Сяргей Лапіцкі. Беларуская федэрацыя футбола адрэагавала на іх паводзіны падчас і пасля нядаўняга матчу ў Віцебску. У канцы таго паядынку Хачарыдзі ў адыграным эпізодзе ударыў нагой саперніка ў штрафной пляцоўцы і быў выдалены, у браму "Дынама" прызначаны пенальці, які "Віцебск" рэалізаваў. У выніку дынамаўцы атрымалі паражэнне з лікам 0:1. Як пісаў "Прессбол", у пратаколе матчу сказана, што Яўген Хачарыдзі ў падтрыбунным памяшканні спрабаваў ударыць галоўнага суддзю матча Сяргея Чыстова (футбаліст гэта адмаўляе), а Лапіцкі нецэнзурна абражаў судзейскую брыгаду і пагражаў фізічнай расправай.

Кантрольна-дысцыплінарны і па этычных пытаннях камітэт федэрацыі дыскваліфікаваў Хачарыдзі на 5 матчаў і аштрафаваў яго на 1350 рублёў. Лапіцкі дыскваліфікаваны на тры матчы і аштрафаваны на 810 рублёў. Таксама аштрафаваны на 810 рублёў і ФК "Дынама-Брэст".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі