Дзеці выведнікаў Дульцавых дазналіся, што яны не аргенцінцы, толькі пасля абмену
Сям'я Дульцавых у маскоўскім аэрапорце
Дзеці расійскіх разведчыкаў-нелегалаў Дульцавых даведаліся, што яны не аргенцінцы, а рускія, толькі пасля абмену, калі ляцелі ў самалёце ў РФ, піша Baza. Падчас сустрэчы ў аэрапорце Уладзімір Пуцін павітаў дзяўчынку па-іспанску, сказаў ёй "Buenas noches".
Рускай мовы дзеці (сын і дачка) не ведаюць, гавораць па-іспанску.
Арцём і Ганна Дульцавы — расійскія разведчыкі, якія выдавалі сябе за грамадзян Аргенціны. Летась іх арыштавалі ў Славеніі. У гэтай краіне яны атрымалі па 1 годзе 7 месяцаў пазбаўлення волі за шпіянаж. І сталі ўдзельнікамі маштабнага абмену зняволенымі паміж Захадам і Расіяй.
У Крамлі сцвярджаюць, што для Дульцавых існавала рэальная пагроза пазбаўлення бацькоўскіх правоў. Пакуль яны знаходзіліся ў зняволенні ў Славеніі, яны рэдка маглі бачыць сваіх дзяцей.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.