Дзве хурмы прадалі амаль за 5 тысяч долараў
У Японіі дзве хурмы прадалі амаль за 5 тысяч долараў. Прычына ў элітным гатунку, які называецца “тэнкафубу”. Гэтая хурма незвычайна салодкая. Калі ў звычайнай хурме ўтрыманне цукру складае 15-16 градусаў па шкале Брыкса, то ў элітным гатунку перавышае 18. У хурме, якую прадалі, утрыманне цукру ўвогуле складае больш за 25 градусаў.
Як адзначае РІА “Новости”, таксама гатунак карыстаецца папулярнасцю з-за таго, што гэтую хурму прыемна есці — яна досыць цвёрдая і храбусціць. Цікава, што “тэнкафубу” быў створаны толькі 11 гадоў таму і ў продаж упершыню трапіў у 2016 годзе. Спачатку хурму прадавалі максімум за 3 тысячы долараў (адна хурма важыць каля 300 грамаў).