Дзяржсакратар Саўбеза на Беларускай АЭС зрабіў заяву пра "новы Нюрнберг"
Дзяржсакратар Саўбеза Аляксандр Вальфовіч 14 кастрычніка падчас наведвання Беларускай АЭС нечакана зрабіў заяву пра "новы Нюрнберг". Якраз у гэтым нямецкім горадзе прайшла міжнародная прававая канферэнцыя, на якой разглядаліся "злачынствы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі" і магчымасць прыцягнення да адказнасці вінаватых — беларускіх сілавікоў і іх кіраўнікоў. Такіх як Вальфовіч. Але ён лічыць, што судзіць трэба лідараў беларускай апазіцыі — Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку. Кіраўнік Саўбеза заявіў, што яны "першачарговыя фігуры для новага Нюрнберга". Вальфовіч прапануе ім прыехаць у Беларусь, каб "панесці пакаранне". І нагадвае пра распачатыя крымінальныя справы на апазіцыянераў.
Напярэдадні стала вядома, што ў дачыненні да палітыкаў Святланы Ціханоўскай і Паўла Латушкі Следчы камітэт РБ пачаў крымінальную справу аб самавольным прысваенні звання ці ўлады службовай асобы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.