Эдуард Ханок не супраць прадаць “Малінаўку” іншым выканаўцам

Эдуард Ханок не супраць прадаць “Малінаўку” іншым выканаўцам

З 20 траўня набывае моц забарона народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка на ратацыю і выкананне шэрагу песень яго аўтарства. У спіс трапілі “Завіруха”, “Счастливый случай”, “Я у бабушки живу”, “Малиновки заслышав голосок”, “Вы шуміце, бярозы”, да якіх кампазітар напісаў музыку. Як паведамляла Еўрарадыё, Ханок адправіў папярэджвальныя лісты Ядзвізе Паплаўскай і Антатолю Ярмоленку, у якіх пагражае ім судом, а таксама праінфармаваў пра забарону некалькі міністэрстваў, Белтэлерадыёкампанію, а таксама тэлерадыёкампані Расіі і Украіны. Выконваць вышэйзгаданыя песні можна будзе толькі пасля атрымання дазволу аўтара і набыцця на гэта правоў.

“Я маю поўнае законнае права, бо гэта мае выключныя правы, прадаць песні тым, хто пажадае. Гэта пытанне размовы, абмеркавання, ― кажа Эдуард Ханок пра верагоднасць прадаць хіты іншым выканаўцам. ― Так жа, як у мяне ёсць дамова з Вітасам і бацькам Марыны Дзявятавай на выкананне песні “Потолок ледяной”. Яны заключылі са мной дамову, мы з імі вырашылі, што да чаго, і ўсё, яны могуць спяваць. Бо з 20 траўня толькі я магу даваць дазвол на тое, спяваць іх ці не”.

Нагадаем, днямі Эдуард Ханок прапанаваў Ядзвізе Паплаўскай і Анатолю Ярмоленку выкупіць правы на выкананне песень, да якіх ён напісаў музыку, за 25 тысяч долараў. Кампазітар лічыць, што яго аўтарскія правы былі парушаныя ў тым ліку падчас развітальнага канцэрта з Аляксандрам Ціхановічам, бо нідзе нават не ўзгадвалася аўтарства хітоў.

Беларускія прадзюсары мяркуюць, што хваля, якую падняў кампазітар Эдуард Ханок, прывядзе да вялікіх перамен у заканадаўстве па аўтарскім праве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі