Дзе беларусы могуць глядзець кіно і серыялы — гайд па стрымінгах

Бітва легальных анлайн-платформ

Бітва легальных анлайн-платформ / @rubanau_collage

У чэрвені пачаўся сезон прэм’ер летніх серыяльных блакбастараў. Гледачоў чакаюць працягі запатрабаваных шоу “Дом цмока”, “Уладар пярсцёнкаў”, сатыры на супергероіку “Пацаны”, новы спін-оф “Зорных войнаў” — серыял “Акаліт”.

Глядзець ёсць што. Пытанне толькі, ці можна гэта легальна рабіць з Беларусі. Ды яшчэ б і з якасным перакладам ці хаця б з субтытрамі…

Расказваем, якія стрымінгавыя сэрвісы яшчэ працуюць у Беларусі і што там можна паглядзець.

Apple vs Netflix

Disney+, SkyShowtime, Paramount+, Max, Prime Video, Hulu, Peacock TV альбо так і не прыйшлі ў наш рэгіён, альбо абмежавалі сваю працу пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Але імі таксама магчыма скарыстацца, калі ў вас ёсць VPN і рахунак у замежным банку. 

З усіх заходніх стрымінгаў у Беларусі на гэты момант афіцыйна працуюць толькі два — амерыканскія Apple TV+ і Netflix. 

Сярод выключна беларускіх анлайн-кінатэатраў варта згадаць Voka — сэрвіс кампаніі А1. У яго фільматэку ўваходзіць як заходні кантэнт, так і стужкі ад расійскіх платформаў і дыстрыб’ютараў: Start, more.tv, “Амедиатека”, Ivi, Premier і г.д. Ёсць мульцікі і фільмы, перакладзеныя на беларускую мову. Штомесячная падпіска каштуе 14,9 рубля (першыя два тыдні — бясплатныя).

У якасці альтэрнатывы варта згадаць кінатэатр беларускага кіно Vodblisk, які робіць каманда кінафестывалю “Паўночнае ззянне”. Там можна паглядзець некалькі дзясяткаў дакументальных і ігравых фільмаў не залежных ад дзяржаўнага фінансавання аўтараў. Фільматэка невялікая, але можна знайсці цікавыя працы (мы рабілі аж дзве падборкі: ігравая і дакументальная). Для карыстальнікаў з тэрыторыі Беларусі сэрвіс цалкам бясплатны, для ўсіх астатніх — 5 долараў за месяц карыстання. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі