Экс-дырэктар "Белтэлекама" выйшаў на волю датэрмінова — СМІ

Сяргей Сівадзедаў

Сяргей Сівадзедаў / "Белтэлекам"

Датэрмінова на волю выйшаў Сяргей Сівадзедаў — былы дырэктар кампаніі "Белтэлекам", піша "Наша Ніва".

Сівадзедаў быў асноўным сведкам па "справе Уцюрына" — былога начальніка аховы Лукашэнкі і намесніка дзяржсакратара ў Радзе бяспекі. У 2020-м Андрэя Уцюрына асудзілі на 12 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачанні ў атрыманні хабару (не менш за 192 тысячы долараў) і ў падбухторванні да дачы хабару.

Сівадзедаў заключыў дасудовае пагадненне і даваў паказанні на астатніх хабарнікаў. Яго асудзілі на сем гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Паводле звестак "Нашай Нівы", на волю Сівадзедаў выйшаў мінімум месяц таму. Па падліках выдання, ён не даседзеў у калоніі мінімум каля двух гадоў (нават з улікам амністыі).

Абазнаны суразмоўца пракаментаваў журналістам: "Хлопцы па гэтай справе пісалі шмат прашэнняў аб памілаванні. Самае імавернае, што адбылася замена неадбытай часткі пакарання больш мяккай"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі