Экс-кіраўнік Службы аховы прэзідэнта Беларусі асуджаны на 12 гадоў калоніі

Экс-кіраўнік Службы аховы прэзідэнта Беларусі асуджаны на 12 гадоў калоніі

Экс-кіраўнік Службы аховы прэзідэнта Беларусі (на працягу сямі гадоў), былы намеснік дзяржсакратара Саўбеза (у 2014-2019 гадах) Андрэй Уцюрын асуджаны на 12 гадоў зняволення. Гэты тэрмін ён будзе адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму. 27 ліпеня прысуд у судзе Маскоўскага раёна Мінска агучыла калегія па крымінальных справах Вярхоўнага суда. Уцюрын прызнаны вінаватым у карупцыйных злачынствах: у атрыманні хабару (не менш за 192 тысячы долараў) і ў падбухторванні да дачы хабару. Андрэя Уцюрына пазбавілі звання палкоўніка. На 5 гадоў яму забаранілі займаць пэўныя пасады.

Уцюрын сваю віну прызнаў цалкам.

Былы гендырэктар "Белтэлекама" Сяргей Сівадзедаў па той жа карупцыйнай справе асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі.

Па справе аб карупцыі пры пастаўках у нашу краіну тэлекамунікацыйнага абсталявання агулам праходзіць 16 чалавек — восем службовых асобаў дзяржорганаў і банкаў, восем прадстаўнікоў камерцыйных структур. Пра іншыя прысуды можна паглядзець тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі