Эксперт: Прыватным уладальнікам нерухомасці давядзецца прыдумляць схемы

Беларускія ўлады рыхтуюць змены ва ўказ ад 29 сакавіка 2012 года №150 "Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю". Згодна з імі, як паведамляла Еўрарадыё, плата за арэнду нерухомасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці, будзе вылічвацца толькі ў рублях альбо ў базавых арэндных велічынях. Пры гэтым змены не закрануць арэнду той нерухомасці, якой валодае дзяржава ці таварыствы з пераважнай дзяржаўнай доляй.

Як паведаміў Еўрарадыё дырэктар цэнтра нерухомасці “БелЦТН” Мікалай Прасталупаў, такія перамены ніяк не паўплываюць на арэндны рынак. Аднак яны прымусяць уласнікаў прыдумляць схемы, якія дазволяць абыйсці новаўвядзенне:

Прасталупаў: "У кожным разе для ўласнікаў нерухомасці будзе маса праблем. І яны мусяць выбудоўваць нейкія схемы, якія дазволяць кампенсаваць ім гэтую пастаянную штомесячную інфляцыю. Інфляцыя існуе, гэтага ніхто не адмаўляе. І Мінэканомікі сцвярджае, што сёлета яна дасягне 18%. Як кампенсаваць гэтую дэвальвацыю, каб не згубіць прыбытак? Трэба прыдумляць нейкія схемы. Каму гэта трэба, каб народ "хімічыў", не ведаю. Але гэта пытанне, натуральна, не эканамічнае. Эканомікі тут і блізка няма".

На думку эксперта, побач з беларускімі ўласнікамі нерухомасці ад новаўвядзення пацерпяць і замежнікі, якія пабудавалі ў Мінску шмат бізнэс-цэнтраў.

Фота — ctv.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі