Эксперты ЕАБР папярэджваюць аб паскарэнні інфляцыі ў Беларусі да канца года

Справакаваць рост коштаў можа павышаны спажывецкі попыт, ілюстрацыйнае фота

Справакаваць рост коштаў можа павышаны спажывецкі попыт, ілюстрацыйнае фота / БЕЛТА

У Беларусі з'явіліся перадумовы для паскарэння інфляцыі ў IV квартале гэтага года, лічаць эксперты Еўразійскага банка развіцця. У прыватнасці ў краіне расце рознічны тавараабарот. У верасні ў параўнанні з вераснем 2022 года ён вырас на 12,2%, у жніўні гэты гадавы паказчык быў 11,2%. Гэта значыць людзі больш актыўна сталі траціць грошы.

Спажывецкі попыт на тавары расце на фоне росту заробкаў і пашырэння спажывецкага крэдытавання. Пры гэтым рост рэальнай заработнай платы ў Беларусі працягвае паскарацца. У верасні ў рэальным выражэнні прырост склаў 16,1% г/г пасля 15,1% г/г у жніўні і 14,4% г/г у ліпені.

Нагадаем, апошнія месяцы інфляцыя ў Беларусі запавольвалася. У жніўні была нават зафіксаваная дэфляцыя ў параўнанні з ліпенем. Эксперты ЕАБР тады адзначалі, што гэта звязана са зніжэннем коштаў на нехарчовыя тавары. Тым не менш гадавая інфляцыя ў жніўні склала 2,3% (у ліпені яна была 2,7%), у верасні гэты паказчык быў яшчэ ніжэй — 2%. Нагадаем, у Беларусі дырэктыўна трымаюць кошты на вялікі спіс тавараў і адмаўляцца ад гэтай практыкі не плануюць.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі