Экстрэмалы скокнулі з гары і заляцелі ў самалёт (відэа)
Французскія экстрэмалы Фрэд Фюген і Вінс Рэфет скокнулі з гары і заляцелі ў лёгкаматорны самалёт. Адбылося гэта ў Швейцарскіх Альпах. Спартсмены скакалі з гары Юнгфраў, з вышыні 4000 метраў. Яны былі апранутыя ў спецыяльныя касцюмы-крылы, якія дазваляюць выконваць плануючыя палёты.
Як піша сайт meduza.io, каб выканаць гэты трук, экстрэмалы правялі сотню трэніровачных палётаў у Іспаніі.