Эмоцыі на "Еўрабачанні": стомленыя Naviband і шчаслівыя фанаты (фота)
У Кіеве завяршылася "Еўрабачанне-2017". Перамогу атрымаў партугальскі музыка Салвадор Сабрал, які выказаў спадзяванне на прэс-канферэнцыі, што магчыма, цяпер яго музыку возьмуць у ратацыю партугальскія радыёстанцыі.
Сёлета конкурс стаў асаблівым для беларусаў, бо ўпершыню за ўсю гісторыю ўдзелу нашай краіны ў шоў са сцэны прагучала беларуская мова. Гурт Naviband вельмі палюбіўся замежнай прэсе, музыкі далі тысячу інтэрв'ю, ВВС назвала іх фаварытамі конкурсу, а замежныя журналісты дзякуючы Ксюшы і Арцёму цяпер ведаюць слова "дзякуй".
Як балелі фанаты ў фінале, што рабілася ў грын-руме беларускай дэлегацыі і як выглядалі Ксюша і Арцём на сцэне і адразу пасля выступу глядзіце ў нашым фотарэпартажы!
Беларускі "зялёны пакой" з прома-менеджарам Naviband на "Еўрабачанні-2017" Сяргеем Андрыянавым і бэк-вакалістамі Міхаілам Сасуновым і трыа "Беатрыс"
Беларускі зялёны пакой
А гэта журналісты балеюць за сваіх выканаўцаў
Беларускія журналісты падтрымліваюць Naviband
Прэс-рум глядзіць выступ партугальца Салвадора Сабрала