"Энергетык-БДУ" прайграваў 0:2, але ў выніку абыграў "Гомель"
У пятніцу стартаваў 12-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. "Энергетык-БДУ" абыграў у Барысаве "Гомель" — 3:2. Мінская каманда прайгравала 0:2, але здолела здабыць перамогу.
"Славія" дома прайграла "Мінску" — 1:2.
Іншыя матчы тура пройдуць у суботу і нядзелю. Лідар "Шахцёр" 12 чэрвеня будзе прымаць "Віцебск", а БАТЭ — "Нёман".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.