Грамадзянцы Грузіі ў Рэчыцы пагражаюць дэпартацыяй за прагляд навін у 2020 годзе

У Рэчыцы судзілі грамадзянку Грузіі Цыру Прыйму за рэпосты з "экстрэмісцкіх" рэсурсаў. Ёй пагражае дэпартацыя

У Рэчыцы судзілі грамадзянку Грузіі Цыру Прыйму за рэпосты з "экстрэмісцкіх" рэсурсаў. Ёй пагражае дэпартацыя / pixabay.com

У Рэчыцы пад пагрозай дэпартацыі аказалася 30-гадовая грамадзянка Грузіі Цыра Прыйма, якая пражывае ў Беларусі ўжо больш за 10 гадоў, паведамляе "Флагшток". Жанчына вядомая сваім удзелам у спартыўных мерапрыемствах, у тым ліку ў рэспубліканскім лёгкаатлетычным забегу і гомельскім паўмарафоне.

Прычынай магчымай дэпартацыі стала абвінавачанне ў распаўсюдзе інфармацыі з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі. Нібыта ў 2020 годзе яна "ўважліва сачыла" за такімі рэсурсамі і рабіла рэпосты.

27 лістапада Цыру судзілі паводле гэтай справы, але рашэнне суда пакуль невядомае. На наступны дзень яна заставалася на волі і працягвала весці свае сацыяльныя сеткі.

Гражданке Грузии угрожают депортацией в Речице за просмотр новостей в 2020 году
Цыра Прийма з мужам / Facebook

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі