"Энергетык-БДУ" і БАТЭ згуляюць у ліпені і ў Кубку Беларусі

"Энергетык-БДУ" і БАТЭ згуляюць у ліпені і ў Кубку Беларусі

Прайшло лёсаванне 1/8-й фіналу футбольнага Кубка Беларусі. У яе патрапілі толькі каманды з вышэйшай лігі. Найбольш цікавым можа атрымацца паядынак лідараў нацыянальнага першынства "Энергетыка-БДУ" і БАТЭ (3 ліпеня яны згуляюць і ў чэмпіянаце).

У іншых матчах сустрэнуцца: "Слуцк" — мінскае "Дынама", "Мінск" — "Шахцёр", "Нёман" — "Арсенал", "Гомель" — "Белшына", "Тарпеда-БелАЗ" — "Іслач", брэсцкае "Дынама" — "Віцебск", "Днепр" — "Славія".

Матчы пройдуць 30-31 ліпеня.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі