"Энергетык-БДУ" сенсацыйна выйграў у БАТЭ — 3:1
"Энергетык-БДУ" сенсацыйна выйграў у БАТЭ — 3:1 (2:0). У стартавым матчы чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе два галы забіў легіянер з Узбекістана 22-гадовы Джасурбек Яхшыбоеў. Барысаўчане адказалі толькі голам Максіма Скавыша. А пераможную кропку паставіў 21-гадовы легіянер з Чарнагорыі Душан Бакіч. На апошніх хвілінах браму БАТЭ абараняў Захар Волкаў — брамнік Антон Чычкан атрымаў траўму, а ўсе замены ўжо былі выкарыстаны.
За паядынкам на стадыёне назіралі 730 чалавек.
У іншым сённяшнім матчы згуляюць "Шахцёр" і "Тарпеда-БелАЗ". Астатнія паядынкі першага тура прызначаны на бліжэйшыя дні.
Беларусь — адзіная краіна ў Еўропе, у якой не прыпынены футбольны чэмпіянат.
Турция остановила свое первенство. Беларусь осталась единственной лигой Европы, где не прерван чемпионат страныhttps://t.co/OpRsP63b2I pic.twitter.com/JsmBPlzKm5
— Прессбол (@pressballby) March 19, 2020
Официально: самые смелые люди в мире – это белорусы pic.twitter.com/oPfYwx0daq
— Tribuna.com Беларусь (@goalsby) March 19, 2020
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.