"Энергетык-БДУ" зноў прайграў у чэмпіянаце Беларусі

"Энергетык-БДУ" зноў прайграў у чэмпіянаце Беларусі

У чацвер стартаваў 5-ы тур чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. Адзін з лідараў мінскі "Энергетык-БДУ" зноў прайграў, на гэты раз на сваім полі "Гарадзеі" — 0:1. Адзіны гол у першым тайме ў контратацы забіў Андрэй Сарокін. На паядынку прысутнічалі 123 чалавекі.

У мінулым туры "Энергетык-БДУ" прайграў жодзінскаму "Тарпеда-БелАЗ", а "Гарадзея" перамагла мінскае "Дынама". "Студэнтам" не хапала стабільнай гульні і ў мінулым сезоне.

"Энергетык-БДУ" зноў прайграў у чэмпіянаце Беларусі
@bvliga

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі