ЕС і NATO падпісалі новую дэкларацыю аб супрацоўніцтве
Шарль Мішэль, Енс Столтэнберг і Урсула фон дэр Ляен / nato.int
10 студзеня ў Бруселі ЕС і NATO падпісалі новую дэкларацыю аб супрацоўніцтве. Ужо трэцюю за ўсю гісторыю і першую за апошнія пяць гадоў. Подпісы пад дакументам паставілі кіраўніца Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен, прэзідэнт Еўрапейскага савета Шарль Мішэль і генеральны сакратар NATO Енс Столтэнберг.
Столтэнберг адзначыў важнасць дэкларацыі з-за змены сітуацыі ў галіне бяспекі пасля пачатку расійскай агрэсіі супраць Украіны. "Пуцін хацеў захапіць Украіну за тры дні і падзяліць нас, — казаў ён на прэс-канферэнцыі. — Па абодвух пунктах ён праваліўся".
Згодна з дэкларацыяй, ЕС і NATO сканцэнтруюцца на ўзрастаючым геастратэгічным суперніцтве, праблемах устойлівасці і абароны крытычна важных інфраструктур. У прыярытэце таксама новыя і прарыўныя тэхналогіі, космас, наступствы змены клімату для сферы бяспекі, замежнае ўмяшанне і маніпуляванне інфармацыяй.
[LIVE] Watch Secretary General @jensstoltenberg's joint press conference with @eucopresident Charles Michel and @EU_Commission President @vonderleyen after signing the third Joint Declaration on #NATO-EU Cooperation https://t.co/ufncg9fVTK
— Oana Lungescu (@NATOpress) January 10, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.