Еўропа ўводзіць санкцыі супраць украінскіх чыноўнікаў
Еўрапейскі саюз вырашыў увесці візавыя і фінансавыя санкцыі супраць вінаватых у выкарыстанні неверагоднага гвалту ва Украіне.
Як паведамляе "Украінская праўда", пра такое рашэнне заявілі кіраўнікі ЕС падчас сустрэчы ў Брусэлі. Паводле слоў прэзідэнта Еўрапейскага Савета Германа ван Рампея, у Еўрасаюза ёсць кансенсус адносна неабходнасці пакараць вінаватых у смерцях людзей ва Украіне. Паводле яго слоў, павінны быць выкарыстаны магчымыя і немагчымыя сродкі, каб прымусіць да дыялогу ўсе бакі канфлікту ў Кіеве.
Рампей падкрэсліў, што першы адказ — візавыя санкцыі, другі — фінансавы. Ён лічыць, што ва Украіне трэба выбраць новага прэзідэнта і новы парламент.
Кіраўнік Еўракамісіі Жазэ Мануэл Барозу заявіў, што галоўная задача — дээскалацыя канфлікту ва Украіне.
Фота — Reuters