Facebook і Instagram дазволяць заклікаць да смерці Лукашэнкі і Пуціна

Facebook і Instagram дазволяць заклікаць да смерці Лукашэнкі і Пуціна

Кампанія Meta, якая валодае сацсеткамі Facebook і Instagram, дазволіць карыстальнікам з Польшчы, Украіны і Расіі публікаваць запісы з заклікамі да смерці Уладзіміра Пуціна або Аляксандра Лукашэнкі. Пра гэта піша Reuters са спасылкай на ўнутраную перапіску кампаніі. 

Такія пасты не будуць баніць, калі ў іх не будзе іншай мэты і калі яны не апісваюць месцазнаходжанне і метад забойства. 

Жыхарам некаторых краін Meta таксама дазволіла заклікаць да гвалту супраць расіян і расійскіх салдатаў. Гэтае правіла распаўсюджваецца толькі на пасты з паведамленнямі пра расійскае ўварванне ва Украіну. Яно будзе дзейнічаць для жыхароў Арменіі, Азербайджана, Эстоніі, Грузіі, Венгрыі, Латвіі, Літвы, Польшчы, Румыніі, Расеі, Славакіі ды Украіны. У кампаніі кажуць, што на расійскіх ваеннапалонных правіла распаўсюджвацца не будзе.

Пасьля публікацыі прадстаўнік Meta Эндзі Стоўн удакладніў, што кампанія не прапусціць "заклікі да гвалту супраць расійскіх мірных жыхароў".

"У выніку расійскага ўварвання ва Украіну мы часова дазволілі такія формы палітычнага выказвання, якія звычайна парушаюць нашыя правілы, напрыклад, мову нянавісці — як "смерць расійскім захопнікам",паведаміў ён.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі