Федэрацыя хакея Беларусі шукае маркетолага і PR-менеджара
Федэрацыя хакея Беларусі абнаўляецца. У чэрвені замест Сямёна Шапіры, які падаў у адстаўку, ёй стаў кіраваць Генадзь Савілаў. У ліпені спартыўным дырэктарам прызначылі Уладзіміра Беражкова. Днямі стала вядома пра прызначэнне прэс-сакратаром Вячаслава Федарэнкава, кіраўніка аддзела хакея "Прессбола". Цяпер федэрацыя шукае маркетолага, PR-менеджара і менеджара міжнароднага аддзела.
Як вядома, зборная Беларусі па хакею сёлета развіталася з элітным дывізіёнам. Гэтая ганебная падзея падштурхнула да зменаў у "хакейнай гаспадарцы".