Фота дня: Самаізаляцыя 80-га ўзроўню на беларускім стадыёне
У 4-м туры чэмпіяната Беларусі па футболе ў Гродне гулялі тамтэйшы "Нёман" і бабруйская "Белшына". На стадыён прыйшло 253 гледача. Адзін з іх узорна ізаляваўся ад іншых: сядзеў адзін на цэлым сектары. Ды яшчэ і ў масцы!
Футбольны фанат не змог застацца дома, але сацыяльную дыстанцыю вытрымлівае як мае быць!
Матч, дарэчы, скончыўся з лікам 1:1, што дазволіла "Белшыне" атрымаць першае ачко ў сезоне. Гульні ў Вышэйшай лізе чэмпіяната Беларусі працягваюцца, нягледзячы на рэкамендацыю Сусветнай арганізацыі аховы здароўя спыніць усе масавыя мерапрыемствы ў краіне, у тым ліку і спартовыя.
Па стане на 12 красавіка ў Беларусі 2578 пацверджаных выпадкаў COVID-19. З канца тыдня хворыя на каранавірусную інфекцыю размяшчаюцца не толькі ў лякарнях, але і ў хатняй самаізаляцыі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.