Фотафакт: у Аўстраліі знайшлі гіганцкага барана

Фотафакт: у Аўстраліі знайшлі гіганцкага барана

У Аўстраліі ў наваколлі Канберы знайшлі гіганцкага барана па мянушцы Крыс. Некалькі гадоў таму ён адбіўся ад статка. Цяпер жа барана змясцілі ў прытулак мясцовай арганізацыі абаронцаў жывёлаў. Але перад гэтым выдалілі лішнюю шэрсць (яе таўшчыня складала да 47 сантыметраў), з-за якой ён ледзь хадзіў.

Аперацыя працягвалася каля 45 хвілінаў (звычайна на такую аперацыю патрабуецца некалькі хвілін). У выніку з барана састрыглі аж 40 кілаграмаў шэрсці. Гэта неафіцыйны сусветны рэкорд. Ён можа быць зарэгістраваны ў Кнізе рэкордаў Гінэса, інфармуе РІА "Новости".

Фота: АР

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі