Фотафакт: у Беларусі з'явіўся першы банкамат на кітайскай мове
У Беларусі з'явіўся першы банкамат з інтэрфейсам на кітайскай мове. Яго ўстанавілі ў Мінску, паведамляе БЕЛТА і змяшчае фотаздымкі.
Як вядома, кітайцаў у нашай краіне становіцца ўсё больш. Летась у беларускай сталіцы працаўладкавалася больш за 5 тысяч грамадзян Кітая.
Фота: БЕЛТА