Фотаздымак самай поўнай манекеншчыцы не прайшоў цэнзуру ў Facebook

Фотаздымак самай поўнай манекеншчыцы не прайшоў цэнзуру ў Facebook

Сацыяльная сетка Facebook забараніла прасоўваць фатаграфію самай поўнай у свеце манекеншчыцы Тэс Халідэй з-за неадпаведнасці яе фотаздымкаў крытэрыям эстэтычнасці. Пра гэта 23 траўня паведамляе часопіс The Sun.

Фота 30-гадовай амерыканкі вагой 155 кілаграмаў была часткай боды-пазітыўнай кампаніі аўстралійскай феміністычнай арганізацыі “Cherchez la Femme”. Выява манекеншчыцы мусіла дапамагчы ў прасоўванні праграмы актывістак пад назвай “Feminism and Fat” ("Фемінізм і лішняя вага").

Facebook не дазволіў феміністычнай арганізацыі прасоўваць сваю кампанію з выявамі Халідэй пры дапамозе інструмента Facebook Ads і параіў змяніць здымак.

Мадэратары патлумачылі феміністкам, што “ў Facebook забаронена прасоўваць пасты з выявай складак тлушчу, знятых буйным планам, цэлюліту і любых іншых відавочных фізічных недасканаласцяў (да прыкладу, анарэксічнай худзіны). Актывісткі Cherchez la Femme паскардзіліся падпісчыкам на рашэнне мадэратараў. Шмат якія карыстальнікі абураныя такой цэнзурай”, — піша The Sun.

Facebook патрапіў яшчэ ў адзін скандал. Амерыканскі сенатар Джон Цьюн (John Thune) накіраваў скаргу ў адміністрацыю сацсеткі, у якім абвінаваціў яе ў палітычнай заангажаванасці. Па яго словах, у раздзеле “Папулярнае” інфармацыя ліберальнай і кансерватыўнай накіраванасці прадстаўленыя не ў роўнай колькасці.

Галоўны юрысконсульт кампаніі Колін Стрэтч заяўляе з гэтай нагоды наступнае:

“Наша расследаванне не выявіла доказаў сістэматычнай палітычнай перадузятасці пры адборы тэм, якія адлюстроўваюцца ў раздзеле “Папулярнае”. Артыкулы ліберальнай і кансерватыўнай накіраванасці прадстаўленыя практычна ў роўнай ступені. Хаваць пэўны палітычны кантэнт або перашкаджаць таму, каб людзі бачылі тое, што іх больш за ўсё цікавіць, — гэтыя дзеянні цалкам супярэчаць нашай місіі і нашым камерцыйным мэтам”.

Разам з тым юрысконсульт паведамляе, што расследаванне не змагло цалкам выключыць магчымасць асобных неправамерных дзеянняў або ненаўмысных адхіленняў, хоць спецыялісты і працягваюць удасканальваць працу функцый і раздзелаў сацыяльнай сеткі.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі