Футбалісты БАТЭ сёння згуляюць другі матч з "Карабахам"
14 жніўня ў Барысаве мясцовы БАТЭ правядзе сустрэчу з азербайджанскім "Карабахам". Гэта матч у адказ у трэцім кваліфікацыйным раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў.
Гульня пачнецца ў 20.00. Жывую трансляцыю матча можна будзе пабачыць на тэлеканале "Беларусь 5".
Першая сустрэча камандаў адбылася тыдзень таму ў Баку і завяршылася перамогай БАТЭ — 1:0. Адзіны гол забіў Станіслаў Драгун на 36-й хвіліне гульні.
Пераможца супрацьстаяння выйдзе ў плэй-оф Лігі чэмпіёнаў. Там яго чакае сустрэча з галандскім клубам ПСВ.