Футболкі Mark Formelle з цытатамі з "Кино" — па-за законам?

Фота: Еўрарадыё
Фота: Еўрарадыё

“Дальше действовать будем мы”, “Звезда по имени Солнце”, “Мне приснилось — миром правит мечта” — гэтыя цытаты з песень гурта "Кино" ўпрыгожваюць футболкі і світшоты з новай калекцыі беларускай кампаніі Mark Formelle. Футболкі з выявай самога Віктара Цоя і прынтамі, натхнёнымі вокладкамі альбомаў "Кіно", з'явіліся ў крамах MF на пачатку 2019 года.

Футболки Mark Formelle с цитатами из “Кино” — вне закона?
Фота: markformelle.by

PR-менеджар Дзмітрый Безкаравайны зацікавіўся, ці няма тут парушэння аўтарскіх правоў.

"У цэлым, я нармальна стаўлюся да Mark Formelle, але ў мяне пытанне: ці было ўзгодненае выкарыстанне лагатыпа, цытат з песень, вобраза Віктара Цоя і графікі з вокладак кружэлак з праваўладальнікамі?"піша ён на сваёй старонцы ў Facebook.

Ці павінны Mark Formelle атрымліваць дазвол на выкарыстанне спадчыны гурта "Кино", і калі так, то ці зрабіла гэта беларуская кампанія? Не можа ж быць, каб вядомы брэнд паспадзяваўся, што расійскія праваўладальнікі не заўважаць яго новую калекцыю!

Бацька Віктара Цоя не супраць футболак з фота музыканта, але — па дамове

За дзевяць гадоў актыўнай кар'еры Віктар Цой і музыкі гурта "Кино" выпусцілі дзевяць студыйных альбомаў і запісалі больш за сто песень. Правы на іх, а таксама на малюнкі музыканта належаць яго нашчадкам: бацьку Роберту Цою і сыну Аляксандру Цою.

Футболки Mark Formelle с цитатами из “Кино” — вне закона?

Роберт Максімавіч распавядае Еўрарадыё, што Mark Formelle не звярталася да яго па дазвол друкаваць партрэт сына на футболках. Аднак, калі б усё было зроблена па законе, ён быў бы не супраць такой прадукцыі: "Калі б мы заключылі дагавор, дамовіліся аб узнагародзе, то цалкам магчыма. Чаму не? Ёсць афіцыйныя прадстаўнікі, а некаторыя выдавецтвы заключалі дагаворы непасрэдна са мной. І друкаваныя, і тыя, хто збіраўся выпускаць памятную манету".

У "Першым музычным выдавецтве", якое цяпер прадстаўляе інтарэсы Роберта і Аляксандра Цоеў, Еўрарадыё распавялі, што вялі перамовы з Mark Formelle. Аднак беларускі брэнд не давёў здзелку да канца, і перастаў выходзіць на сувязь.

"Так, гэтыя людзі [Mark Formelle. — Еўрарадыё] звярталіся да нас паўгода таму, але ліцэнзію так і не заключылі, — расказвае Еўрарадыё юрыст Юлія Дабрэнка. — Даслалі эскізы, яны іх цяпер перапрацавалі, як я бачу [на сайце Mark Formelle. — Еўрарадыё]. Усё без ліцэнзіі! У бліжэйшыя дні мы накіруем прэтэнзію".

Футболки Mark Formelle с цитатами из “Кино” — вне закона?
Фота: markformelle.by

Аўтарскае права абараняе нават асобныя радкі з песень

Юлія Дабрэнка заўважыла, што дызайнеры Mark Formelle перапрацавалі эскізы, з якімі звярталіся да "Першага музычнага выдавецтва". Ці павінна беларуская кампанія ўзгадняць з праваўладальнікамі тое, што атрымалася? Бо гаворка, фактычна, ідзе пра новыя творы.

У Расійскім аўтарскім таварыстве Еўрарадыё расказалі, што пад закон аб аўтарскім праве трапляе нават банальнае цытаванне песні, якой бы выявай яно ні суправаджалася:

"Частка твора ахоўваецца так жа, як і ўвесь твор, калі яна нясе ў сабе нейкі творчы складнік. Твор ахоўваецца ў адпаведнасці з дзеючым грамадзянскiм заканадаўствам. Калі яны [Mark Formelle. — Еўрарадыё] вырвалі радок з песні, якая ахоўваецца законам аб аўтарскім праве, то гэта, безумоўна, парушэнне. Тым больш, калі гэта выкарыстоўваецца ў камерцыйных мэтах".

Па словах юрыста РАТ, калі кампанія выкарыстоўвала на сваёй прадукцыі выяву партрэта Віктара Цоя, то павінна была ўзгадніць гэта з нашчадкамі музыканта.

Піяр чорным не бывае?

У мінулым кампанію Mark Formelle двойчы спрабавалі злавіць на плагіяце. Падабенства паміж прынтамі на прадукцыі MF і сваімі малюнкамі заўважыла мінская мастачка Анастасія Машрумава.

Футболки Mark Formelle с цитатами из “Кино” — вне закона?

Знайдзіце дзесяць адрозненняў:

Футболки Mark Formelle с цитатами из “Кино” — вне закона?

Праз некалькі месяцаў брэнд зноў апынуўся ў цэнтры скандалу. На гэты раз было знойдзенае падабенства з прадукцыяй кампаніі H&M.

Футболки Mark Formelle с цитатами из “Кино” — вне закона?
Злева — H&M

У каментарыі citydog.by прадстаўнікі Mark Formеlle адказалі, што гэта не плагіят, а ідэя, якая адначасова нарадзілася ў дызайнераў абедзвюх кампаній.

Каб праясніць сітуацыю з выявамі Віктара Цоя і цытатамі з песень "Кино" на футболках Mark Formelle, Еўрарадыё звярнулася ў кампанію з запытам. У аддзеле маркетынгу абяцалі, што каментарый будзе бліжэй да канца тыдня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі