Футбольная зборная Расіі можа страціць права на ўдзел у Еўра-2020
Футбольная зборная Расіі можа страціць права на ўдзел у Еўра-2020. Прычына — Сусветнае антыдопінгавае агенцтва збіраецца адхіліць Расійскую Федэрацыю на чатыры гады ад удзелу ў міжнародных спаборніцтвах за маніпуляцыі з расійскімі дадзенымі па допінгу. У выніку расійскіх футбалістаў на кантынентальным першынстве заменіць зборная Шатландыі, якая ў адборачнай групе была трэцяй, піша The Telegraph.
Больш таго, Расія можа страціць права ўдзельнічаць і ў сусветным футбольным першынстве 2022 года. Праўда, ёсць верагоднасць, што санкцыі не закрануць футбол.
Выканкам WADA прыме канчатковае рашэнне 9 снежня ў Парыжы. Напярэдадні Міжнародны алімпійскі камітэт заявіў, што падтрымае самыя жорсткія санкцыі супраць Расіі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.