Галкін спарадзіраваў Лукашэнку
Расійскі артыст, гумарыст Максім Галкін спарадзіраваў Аляксандра Лукашэнку. Гэта была гісторыя пра тэлефанаванне Уладзіміру Пуціну. Па версіі Галкіна, Лукашэнка расказвае расійскаму прэзідэнту пра чарговыя "перахопленыя тэлефанаванні". Згадваюцца Аляксей Навальны, Дональд Трамп і Ангела Меркель. Пуціну было вельмі няўтульна, але ён даслухаў інфармацыю да канца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.