Галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі стаў расіянін

Дырыжор Арцём Макараў / muzlifemagazine.ru

Дырыжор Арцём Макараў / muzlifemagazine.ru / muzlifemagazine.ru

Галоўным дырыжорам Вялікага тэатра Беларусі стаў народны артыст Рэспублікі Башкартастан Арцём Макараў, піша расійскае інфармагенцтва Sputnik.

Каментуючы сваё прызначэнне, Макараў адзначыў, што тэатральныя трупы ў добрым стане. "І наогул у гэтым тэатры магчымыя, на мой погляд, любыя прадстаўленні, нават самыя складаныя і экстрэмальныя. Спадзяюся, калі-небудзь і мне ўдасца ўвасобіць тут і свае мары", — заявіў ён.

Арцём Макараў нарадзіўся ва Уфе. У 2000 годзе з адзнакай скончыў мясцовы Інстытут мастацтваў па спецыяльнасці "фартэпіяна". У 2003 годзе завяршыў аспірантуру па спецыяльнасці "оперна-сімфанічнае дырыжыраванне". Працаваў у оперных тэатрах Анкары і Стамбула, быў музычным кіраўніком у Дзяржаўнай опреы ў Анталіі. З 2010 года да нядаўняга часу займаў пасаду галоўнага дырыжора Башкірскага дзяржаўнага тэатра оперы і балета.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі