Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск": Браты Касціцыны не апраўдалі даверу

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск": Браты Касціцыны не апраўдалі даверу

У хакейным клубе "Дынама-Мінск" змяніўся капітан. Замест Сяргея Касціцына ім стаў Аляксандр Паўловіч. Яго асістэнтамі будуць Аляксандр Кітараў і Джонатан Блум, інфармуе прэс-служба дынамаўцаў. Паўловіч быў капітанам у некалькіх апошніх сезонах.

"Мы знаходзімся ў крытычнай сітуацыі і разумеем, што неабходна прымаць тэрміновыя меры, якія аздаравілі б абстаноўку ў камандзе, ад чаго шмат у чым залежыць наша гульня на лядовай пляцоўцы, — тлумачыць рашэнне гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў. — Браты Касціцыны пры ўсіх сваіх заслугах ў мінулым і нават у гэтым сезоне не апраўдалі нашага даверу, не сталі тымі лідэрамі ў распранальні, у побыце, прыкладам для маладых хакеістаў, якімі па вызначэнні павінны быць капітан і яго асістэнт. Таму мы прынялі гэта рашэнне з надзеяй, што яно аздаровіць маральную атмасферу ў калектыве і станоўча паўплывае на выступленне каманды ўжо ў бліжэйшых матчах".

Таксама стала вядома, што "Дынама" выставіла на драфт адмоваў форвардаў Андрэя Сцяпанава і Дзяніса Казіёнава. На працягу 48 гадзін іх можа выбраць іншы клуб КХЛ. Сцяпанаў і Казіёнаў правялі ў сезоне 26 матчаў, першы закінуў 2 шайбы, другі — 5. На праглядзе ў камандзе з'явіўся тытулаваны расійскі цэнтрфорвард Аляксей Цярэшчанка, апошнім клубам якога было маскоўскае "Дынама". 16 снежня хакеісту споўніцца 38 гадоў.

28 лістапада "Дынама" згуляе на "Мінск-Арэне" з фінскім "Ёкерытам", пачатак у 19:30.

Гендырэктар ХК "Дынама-Мінск": Браты Касціцыны не апраўдалі даверу
Аляксандр Паўловіч. Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі