Германія аб'явіла новы пакет дапамогі Украіне на 1,3 млрд еўра
Вайна ва Украіне
Германія аб'явіла новы пакет дапамогі Украіне на 1,3 млрд еўра. У яго увайшлі 4 сістэмы супрацьпаветранай абароны IRIS-T, 20 тысяч снарадаў 155-мм калібра, супрацьтанкавыя міны і іншае ўзбраенне. Пра гэта ў аўторак у Кіеве было заяўлена на супольным брыфінгу міністраў абароны Украіны і Германіі, паведамляе hromadske.ua.
З мінулай зімы гэта ўжо пяты пакет дапамогі Германіі Украіне.
Што да магчымых паставак крылатых ракет Taurus, то новай інфармацыі агучана не было.
Ва Украіне ўжо былі 8 IRIS-T. Як адзначае Bild, згаданыя 4 сістэмы супрацьпаветранай абароны пачнуць пастаўляцца толькі праз год.
Verteidigungsminister #Pistorius und sein Amtskollege Umerov haben eine Ausbildungseinrichtung in der #Ukraine besichtigt. Dort konnte er sich mit den ukrainischen #Soldaten u.a. über den tatsächlichen Unterstützungsbedarf austauschen. #StandwithUkraine pic.twitter.com/idC4tU2g85
— Verteidigungsministerium (@BMVg_Bundeswehr) November 21, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.