Германія ўводзіць кантроль на сухапутных межах краіны

Нэнсі Фезер

Нэнсі Фезер / BILD

На ўсіх сухапутных межах Германіі ўводзіцца часовы кантроль. Пра гэта, як піша BILD, загадала федэральны міністр унутраных спраў Нэнсі Фезер. Яна ж апавясціла пра сваё рашэнне Еўракамісію.

Рашэнне прынята для абмежавання колькасці людзей, якія трапіляюць у Германію нелегальна. Ва ўрадзе ФРГ кажуць пра высокую нагрузку на Германію і "абарону ўнутранай бяспекі ад сучасных пагроз ісламісцкага тэрарызму і трансгранічнай злачыннасці".

Рашэнне пра кантроль на межах было прынята пасля сустрэчы з парламенцкай групай ХДС/ХСС і прадстаўнікамі зямель на мінулым тыдні. Цяпер улады разлічваюць, што змогуць эфектыўна высылаць нерэгулярных мігрантаў у адпаведнасці з еўрапейскім заканадаўствам. Далейшыя дэталі не раскрываюцца.

Цяпер выправаджэнне мігрантаў на сухапутных межах Германіі адбываецца толькі ў рэдкіх выпадках. Напрыклад, высылаюць людзей, якім забаронены ўезд у краіну, ці тых, хто не падаў прашэнне аб прадастаўленні прытулку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі