Гліннік: прававая, свабодная дзяржава для ўсіх — пра гэта мы ўсе сёння марым
31 траўня ў эфіры Еўрарадыё — заснавальніца Беларускага моладзевага хаба, унучка першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча Стася Гліннік.
Амаль тыдзень у знак пратэсту супраць рэпрэсій і сфальсіфікаваных у Беларусі выбараў ля будынка прадстаўніцтва Еўракамісіі ў Варшаве галадае група беларускай моладзі. Ініцыятарамі гэтай акцыі сталі дзве дзяўчыны — Стася Гліннік і Бажэна Шамовіч.
Пра тое, якой на яе погляд павінна сёння быць беларуская нацыянальная ідэя і чаму сёння галоўнае для нас — прававая і свабодная дзяржава, мы і разважаем са Стасяй Гліннік у праграме “Ідэя Х”, запісанай некалькі месяцаў таму.
Набыць кнігу "Беларуская нацыянальная ідэя" (PDF) можна тут
Трансляцыю можна паглядзець у сацсетках: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі", Twitter.
Філосафы і мысляры мінулага сцвярджалі, што нацыянальная ідэя павінна быць у кожнай нацыі. Кіраўнік сённяшняй незалежнай Беларусі перакананы, што мы яшчэ да сваёй нацыянальнай ідэі не дараслі. Іншыя сцвярджаюць, што такая ідэя ў беларусаў ёсць.
Дык ёсць у беларускай нацыі свая нацыянальная ідэя ці не? І калі мы да сваёй націдэі яшчэ не дараслі, то ці можам лічыцца нацыяй? Магчыма, нам варта ўзяць ды сфармуляваць такую ідэю для беларусаў?
На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х”, якую па-ранейшаму вядуць рэдактар Еўрарадыё Зміцер Лукашук і маскоўскі філосаф Максім Гаруноў.
Па завядзёнцы ў якасці гасцей, якія дапамагаюць нам фармуляваць нацыянальную ідэю, — палітыкі і літаратары, эканамісты і музыканты, айцішнікі і культуролагі. Усе вы.
Праграма выходзіць штотыдзень у панядзелак і чацвер у 14:00.
Партнёры праграмы — крама з нацыянальным каларытам Symbal.by і грамадская кампанія "Годна".
Папярэднія выпускі праграмы "Ідэя Х" можна глядзець тут:
Нацыянальная ідэя
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.