Голас Бяляцкага: ці магчыма дапамагчы палітвязням — эфір з Курэйчыкам
Андрэй Курэйчык / Еўрарадыё
15 чэрвеня ў межах Oslo Freedom Forum 2023, найбуйнейшага форуму па правах чалавека ў свеце, які праводзіцца штогод у Осла, Нью-Ёрку і Тайбэ, будзе паказаная арт-інсталяцыя Андрэя Курэйчыка “Галасы Новай Беларусі”. Гэта 16 маналогаў беларускіх палітвязняў, у тым ліку Марыі Калеснікавай, Алеся Бяляцкага, Мікалая Статкевіча, Марыны Золатавай… “Галасы” палітвязняў агучваюць вядомыя амерыканскія гісторыкі Цімаці Снайдэр і Марсі Шор, філосаф Джэйсан Стэнлі, рэжысёр Юрый Кардонскі і іншыя.
Ці застаюцца беларускія палітвязні ў цэнтры ўвагі заходніх палітыкаў і што можна зрабіць, каб гэтая тэма не знікала? Як форум па правах чалавека можа паўплываць на сітуацыю з палітвязнямі ў Беларусі? Чаму ў асяродку дэмсіл пашыраюцца непаразуменні і расколы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, драматург, сцэнарыст Андрэй Курэйчык.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.