"Гомель" і "Белшына" на заснежаным полі дзве гадзіны не маглі забіць гол
"Гомель" — "Белшына" / vk.com/fc_gomel
У пятніцу "Гомель" і "Белшына" гулялі на заснежаным полі стадыёна "Цэнтральны". Гэта быў матч 1/8 фіналу футбольнага Кубка Беларусі. Гаспадары поля валодалі ініцыятывай, шмат атакавалі, але ў асноўны і ў дадатковы час забіць гол не змаглі (а гэта дзве гадзіны гульні!). Павел Сядзько двойчы патрапляў у каркас брамы.
Пераможцу вызначыла серыя пенальці. Больш дакладна 11-метровыя прабілі футбалісты бабруйскай каманды — 6:5. "Белшына" — у 1/4 фіналу Кубка Беларусі.
Раней у чвэрцьфінал ужо выйшлі "Віцебск", "Нёман", "Славія" і "Тарпеда-БелАЗ".
"Гомель" — дзейны ўладальнік Кубка.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.