"Гомель" паедзе на суперфінал у Белфаст, у Ліён ён ездзіў на аўтобусе

"Гомель" паедзе на суперфінал у Белфаст, у Ліён ён ездзіў на аўтобусе

Лёсаванне вырашыла, што суперфінал хакейнага Кантынентальнага кубка пройдзе ў сталіцы Паўночнай Ірландыі Белфасце. У хакейным турніры акрамя ХК "Гомель" паўдзельнічаюць хакеісты з Паўночнай Ірландыі ("Белфаст"), Польшчы ("Катовіцэ") і Казахстана ("Арлан"). Ён пройдзе 11-13 студзеня наступнага года. Каманды маюць магчымасць не толькі заваяваць Кантынентальны кубак, але і пуцёўку ў Лігу чэмпіёнаў, інфармуе "Прессбол".

Як вядома, на паўфінальныя матчы ў французскі Ліён гомельскія хакеісты дабіраліся на аўтобусе. Здзейсніць такую паездку ў Паўночную Ірландыю ўжо будзе праблематычна.

Як адзначае прэс-служба "Гомеля", першы і адзіны раз у еўракубках каманда гуляла 15 гадоў таму. Тады суперфінал Кантынентальнага кубка праходзіў у Гомелі, перамог у ім браціслаўскі "Слован".

Тым часам з-за фінансавых цяжкасцяў з клуба сыйшлі вядучыя гульцы: Аляксандр Жыткіх — у "Юнацтва", Аляксандр Сырэй — у "Арлан" (сапернік "Гомеля" ў суперфінале), Аляксандр Яронаў — у польскі "Тыхы", Ягор Сцяпанаў — у гродзенскі "Нёман".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі