Гордзі Дуаера звольнілі з мінскага "Дынама"

Гордзі Дуаера звольнілі з мінскага "Дынама"

Хакейны клуб "Дынама-Мінск" звольніў галоўнага трэнера Гордзі Дуаера, паведамляе прэс-служба "зуброў".

Таксама скаваныя кантракты з трэнерам Сяргеем Стасем, трэнерам Канстанцінам Кальцовым, трэнерам па брамніках Андрэем Кудзіным, трэнерам па фізпадрыхтоўцы Генадзем Лянга і трэнерам-селекцыянерам Юрыем Кузьмянковым. Усе кантракты скасаваныя па пагадненні бакоў.

Гендырэктар клуба Дзмітрый Баскаў лічыць, што такі крок надасць станоўчы імпульс камандзе. "Нам неабходна кардынальнае паляпшэнне практычна ўсіх кампанентаў гульні. У такія моманты рэзкія рашэнні апраўданыя, толькі так мы можам нешта змяніць. Пра тое, хто заменіць Гордзі Дуаера і яго асістэнтаў, будзе неўзабаве абвешчана", — патлумачыў ён. Па яго словах, новы трэнерскі штаб ужо будзе рыхтаваць каманду да матчу супраць "Трактара".

Дуаер стаў галоўным трэнерам каманды ўлетку 2017 года. У гэтым сезоне "Дынама-Мінск" згуляла рэкордную пройгрышную серыю ў 11 матчаў. Цяпер клуб займае апошняе месца ў Заходняй канферэнцыі, ад зоны плэй-оф каманду аддзяляюць сем ачкоў.

Хадзілі чуткі, што на месца Дуаера прызначаць Аляксея Баранава з хакейнай каманды Аляксандра Лукашэнкі. Галоўны трэнер ХК "Юнацтва" Міхаіл Захараў нават паспеў паведаміць, што гэтае прызначэнне ўжо адбылося. Аднак пазней гэтая інфармацыя не пацвердзілася.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі