Група з 500 чалавек спрабавала перайсці беларуска-польскую мяжу
На польска-беларускай мяжы / twitter.com/Straz_Graniczna
Дзве вялікія групы мігрантаў спрабавалі ў чацвер перайсці беларуска-польскую мяжу, паведамілі ў Памежнай службе Польшчы.
У адной з груп было каля 50 мігрантаў, у другой — каля 500. Прычым парушальнікі, па сведчаннях польскіх памежнікаў, "былі агрэсіўныя".
Усяго ў чацвер было зафіксавана 255 спробаў парушыць мяжу. Польскія службы аформілі за суткі 45 пастановаў з патрабаваннем пакінуць тэрыторыю краіны.
Напярэдадні сітуацыя на мяжы з беларускага боку пачала патроху мяняцца. Мігранты сышлі з намётавага лагера ля самай мяжы, цяпер яны знаходзяцца ў памяшканні лагістычнага цэнтра. Акрамя таго, каля 430 мігрантаў напярэдадні днём паляцелі дадому ў Ірак.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.