Грузія просіць УЕФА перанесці матч з Беларуссю на адбор Еўра-2020

Грузія просіць УЕФА перанесці матч з Беларуссю на адбор Еўра-2020

Федэрацыя футбола Грузіі звярнулася да УЕФА з просьбай перанесці адборачны матч чэмпіянату Еўропы па футболе са зборнай Беларусі. Гульня ў Тбілісі прызначаная на 26 сакавіка. Усе квіткі на яе ўжо прададзеныя.

Сваю просьбу грузінская федэрацыя тлумачыць сітуацыяй з новым каранавірусам, перадае "Грузія Online" са спасылкай на генсакратара ФФГ Давіда Муджыры.

Па яго словах, шмах хто з гульцоў зборнай Грузіі гуляе ў Еўропе і Амерыцы. "Праз небяспеку каранавіруса іх падарожжа і ўезд ўскладніліся. Гэта яшчэ адзін аргумент на карысць таго, чаму матч павінен быць перанесены", — абгрунтоўвае сваю пазіцыю Муджыры.

Таксама ён кажа заяўляе, што федэрацыя не хоча праводзіць матч пры пустых трыбунах. "Для нас непрымальным з'яўляецца адмова ад гледачоў на стадыёне, бо футбол належыць народу. У Парыжы таксама правялі матч (ПСЖ — "Барусія") без гледачоў, аднак людзі сабраліся вакол стадыёна, і мне незразумела: якая розніца, шмат людзей будзе на трыбунах або за стадыёнам?" — абураецца Муджыры.

У Грузіі выяўлена 24 выпадкі заражэння новым каранавірусам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі