"Грузія сёння ўжо не Грузія, а Белагрузія" — грузінскі палітвязень

Пратэсты ў Грузіі праходзяць пад нацыянальным сцягам і сцягам ЕС / Reuters
Пратэсты ў Грузіі праходзяць пад нацыянальным сцягам і сцягам ЕС / Reuters

Грузінскі палітвязень, заснавальнік апазіцыйнага тэлеканала Ніка Гварамія крытычна выказаўся пра выступ прэм'ер-міністра Іраклі Гарыбашвілі (на здымку знізу) на Катарскім эканамічным форуме. Ён назваў яго заявы "катастрофай". Прэм'ер здзіўляўся, што Украіна "пратрымалася так доўга", назваў "нармальнай гісторыяй" аднаўленне авіязносін з Расіяй, адзначыў "разумны падыход" Кітая ў яго спробах стаць пасярэднікам паміж Украінай і РФ. Паводле меркавання Гварамія, Гарыбашвілі выказваецца, як "традыцыйны сатэліт Расіі".

"Ні "расійскі закон" [закон аб замежных агентах, які не прынялі ў Грузіі з-за маштабных пратэстаў грамадства], ні аднаўленне прамых авіязносін [паміж Грузіяй і Расіяй], ні палітвязні, ні што-небудзь яшчэ нават блізка не сувымерныя з адкрыта антыдзяржаўнымі дзеяннямі, якія Гарыбашвілі здзяйсняе на міжнародных форумах, цытуе словы палітвязня jam-news.net. — Ён робіць тое, што зрабіў бы Лукашэнка, калі б яго запрасілі куды-небудзь павыступаць. Сёння Грузія — гэта вестэрнізаваная Беларусь, пакуль яшчэ вестэрнізаваная. Сёння Грузія ўжо нават не Грузія — гэта Белагрузія. Вось чаму, я думаю, мы павінны праявіць настойлівасць і выразна сказаць, што грузінскі народ заслугоўвае статусу [кандыдата ў члены ЕС]. Народ варты Еўропы. Найперш, наш народ пераможа ў сваёй краіне".

Гварамія лічыць, што ўлады Грузіі "паводзяць сябе несумленна з уласным народам і гандлююцца з Еўропай". "Калі мы хочам быць еўрапейцамі, мы павінны ўмець падыходзіць да гэтага пытання з еўрапейскай прыстойнасцю, маральнай яснасцю і паслядоўнасцю. На такіх жа прынцыпах павінны будавацца і нашы ўласныя ацэнкі і заявы", — дадае ён.

Грузінская апазіцыя крытыкуе грузінскі ўрад за яго прарасійскую палітыку. 

"Грузія сёння ўжо не Грузія, а Белагрузія" — грузінскі палітвязень
gov.ge

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі