Гулец хакейнай зборнай Беларусі робіць від на жыхарства ў Фінляндыі

Нападаючы Джэф Плат не паляціць са зборнай Беларусі ў Данію. Цяпер канадскі беларус афармляе від на жыхарства ў Фінляндыі. Плат далучыцца да зборнай пазней і згуляе ў хатнім матчы з датчанамі 3 траўня, інфармуе "Прессбол".
 

Нагадаем, былы мінскі дынамавец Джэф Плат выступае за "Лакаматыў" з Яраслаўля. Нядаўна ён закінуў фантастычную шайбу, адну з лепшых шайбаў у гісторыі Кантынентальнай хакейнай лігі. У Фінляндыі жыве нявеста хакеіста.

Фота — goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі