Джэф Плат з-за вяселля не згуляе за зборную Беларусі на чэмпіянаце свету

Форвард Джэф Плат з-за вяселля не згуляе за хакейную зборную Беларусі на чэмпіянаце свету. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю газеце "Прессбол":

"Цяпер я ў Фінляндыі, адпачываю пасля заканчэння сезона. У гэтым годзе прапушчу чэмпіянат свету, паколькі ў найбліжэйшай будучыні ў мяне вяселле. Беларуская федэрацыя хакея і [галоўны трэнер беларускай зборнай] Дэйв Льюіс падтрымалі маё рашэнне, і я перапоўнены ўдзячнасцю за іх разуменне".

Абранніцай Плата стала дзяўчына Мія з Фінляндыі, Хакеіст сустракаўся з ёй на працягу сямі гадоў.

Нагадаем, Джэфу Плату 29 гадоў. Ён — ураджэнец Таронта. У 2008-2013 гадах выступаў за мінскае "Дынама", пасля — за "Лакаматыў" з Яраслаўля. У лютым 2012 года Плат атрымаў беларускае грамадзянства. Ён удзельнічаў у складзе зборнай Беларусі ў хатнім чэмпіянаце свету 2014 года.

Фота: goals.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі