Джэф Плат хутчэй за ўсё прапусціць сёлетні чэмпіянат свету па хакеі
Прычынай сталі сямейныя абставіны.
Нападнік хакейнай зборнай Беларусі канадзец Джэф Плат хутчэй за ўсё прапусціць сёлетні чэмпіянат свету па хакеі.
Пра гэта ў інтэрв'ю "Прессболу" расказаў галоўны трэнер нацыянальнай каманды Дэйв Льюіс. Па яго словах, у спартоўца ўзніклі сямейныя абставіны, якія не дазволілі яму прыбыць у каманду.
Нагадаем, што ў 2008-2013 гадах канадзец гуляў у мінскім ХК "Дынама". Ён атрымаў беларускае грамадзянства. Зараз спартовец гуляе за яраслаўскі "Лакаматыў".
Фота — pressball.by